БЕЛ Ł РУС

На мінскім стадыёне «Трактар» прайшоў першы матч пасля працяглай рэканструкцыі

10.05.2025 / 19:8

Nashaniva.com

Папярэдняя гульня на яшчэ старым «Трактары» прайшла 12 лістапада 2022 года — 910 дзён таму. Абноўленая арэна была адкрытая яшчэ ў лістападзе мінулага года, але першы матч на ёй прайшоў толькі цяпер, піша «Смартпрэс».

Футбольны «Мінск» прымаў на гэтым стадыёне ў матчы восьмага тура чэмпіянату Беларусі дзяржынскі «Арсенал», гульня скончылася ўнічыю 2:2. Цяпер гэты стадыён будзе для «Мінска» хатнім.

Стадыён «Трактар» размяшчаецца побач з новапабудаваным Нацыянальным стадыёнам, адкрыццё якога запланавана неўзабаве. «Трактар» у выніку рэканструкцыі прыняў больш сучасны выгляд, чым раней. Праўда, на ім засталася толькі адна трыбуна, але на ёй усталяваныя новыя сядзенні, так што камфорту для гледачоў дадалося.

Чытайце таксама:

Нацыянальны футбольны стадыён у Мінску будзе адкрыты 7 чэрвеня

Не паспяваюць здаць Нацыянальны стадыён: фінал футбольнага Кубка Беларусі перанеслі ў Гродна

Тэлетрансляцыя са стадыёна ў Мінску, які ў 2021 годзе адкрываў Лукашэнка, «небяспечная для здароўя аператараў»

Каментары да артыкула