БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, як пакараюць магілёўскіх дзяцей, якія непаважліва паставіліся да дзяржаўнага салюту

10.05.2025 / 20:10

Nashaniva.com

Міліцыя ідэнтыфікавала падлеткаў, якія падчас учарашняга салюту ў Магілёве паказалі сярэднія пальцы і выклалі відэа пра гэта ў тыкток. Цяпер сілавікі паведамілі, як іх пакараюць.

Скрыншот з відэа

Як сцвярджалася, у кадр трапілі 6 дзяўчынак ад 13 да 15 гадоў з розных школ горада і раёна. Сябровак здымаў 13-гадовы хлопец.

Цяпер непаўналетніх паставяць на прафілактычны ўлік, а тых з іх, якія дасягнулі 14 гадоў, яшчэ і прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства.

Бацькам падлеткаў пагражаюць штрафы «за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей і абавязкаў па суправаджэнні непаўналетняга ва ўзросце да шаснаццаці гадоў пасля 23:00».

Чытайце таксама:

Праўладныя каналы абурыліся паводзінамі падлеткаў падчас салюту ў Магілёве. Дзяўчатак ужо знайшлі сілавікі

«Карацей, псеўдаветэраны». «Войска НКВД». Тыкток да парадаў бязлітасны

«Жэня ў нас ногі страціў». На парад у Мінск прыехалі вагнераўцы-беларусы — расказваем, хто яны

Меркаваная дачка Лукашэнкі Крысціна Моцная апублікавала сваё сэлфі на трыбуне падчас парада

Каментары да артыкула