БЕЛ Ł РУС

Беларускі дальнабойшчык у Аўстрыі атрымаў траўмы пры напампоўванні кола

10.05.2025 / 21:39

Nashaniva.com

У аўстрыйскай зямлі Ціроль шына грузавіка, якая выбухнула, траўмавала 59-гадовага беларуса. Пра гэта паведамляе мясцовая паліцыя, піша сайт «Беларусь и мир».

Фота ілюстрацыйнае

Інцыдэнт адбыўся 8 мая каля 09:20 раніцы на паркоўцы каля аўтабана Брэнер побач з муніцыпалітэтам Паўш. Беларус напампоўваў тут кола сваёй фуры.

Па невядомых пакуль прычынах шына раптам лопнула і нанесла мужчыну траўмы нявызначанай ступені цяжкасці.

Відавочца пачуў гук кола, якое трэснула, пабачыў чалавека, які ляжаў на зямлі, і патэлефанаваў у экстранныя службы.

Пацярпелага даставілі на машыне хуткай дапамогі ў бальніцу горада Інсбрук.

Чытайце таксама:

У Францыі беларуса-дальнабойшчыка знайшлі мёртвым у яго машыне

Польскія памежнікі затрымалі беларускага дальнабойшчыка

У беларускага дальнабойшчыка ў Польшчы канфіскавалі больш за 7 мільёнаў цыгарэт

Беларускі дальнабойшчык двойчы спрабаваў даць хабар польскім паліцэйскім. Яму пагражае да 10 гадоў

Каментары да артыкула