БЕЛ Ł РУС

«Кожны месяц разглядаем паводзіны такіх грамадзян». У міліцыі расказалі, як змагаюцца з «дармаедамі»

11.05.2025 / 13:28

Nashaniva.com

МУС зацвердзіла комплекс дадатковых мераў па працы з не занятымі ў эканоміцы. Іх паводзіны разглядаюць ледзь не штотыдзень.

Ілюстрацыйнае фота міліцыі Гомеля

У гродзенскай міліцыі расказалі, як працуюць з так званымі «дармаедамі». Яшчэ 1 красавіка МУС распрацавала комплекс дадатковых мераў па прафілактычным уздзеянні на працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, у тым ліку тых, хто вядзе асацыяльны лад жыцця.

Цяпер міліцыянеры рэгулярна праводзяць растлумачальныя гутаркі, у тым ліку пра меры па працаўладкаванні — як падчас штотыднёвых прыёмаў участковымі, так і падчас абходаў кватэр. Сілавікі тлумачаць грамадзянам, што ім варта ўладкавацца на працу.

Штомесяц паводзіны такіх асобаў разглядаюцца на пасяджэннях саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. Таксама праводзяцца групавыя прафілактычныя мерапрыемствы па садзейнічанні працаўладкаванню з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў.

Чытайце таксама:

На Гомельшчыне жыхарам, прызнаным «дармаедамі», рассылаюць позвы з міліцыі

У светлагорскіх сілавікоў на сцяне вісіць сапраўдны «іканастас» з партрэтамі чыноўнікаў ФОТАФАКТ

«Дармаедства — гэта лад жыцця». Падаткавая злавіла жанчыну, якая гандлявала каля пераходу, і пафіласофствала

Дармаедаў шукаюць нават сярод тых, хто з'ехаў за мяжу ў 1990-х: тэлефануюць сваякам у Беларусі

Па Мінску будуць правяраць «дармаедаў» і тых, хто працуе за мяжой

«Ну і куды мне, прыбіральшчыцай?» Маладая маці не можа знайсці працу пасля трэцяга дэкрэту

Лукашэнка: Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе

Каментары да артыкула