БЕЛ Ł РУС

У Афганістане талібы забаранілі шахматы

11.05.2025 / 19:50

Nashaniva.com

Чыноўнікі назвалі гульню харамам і распусцілі шахматную федэрацыю.

Гульня ў шахматы. Фота: Наша Ніва

Міністэрства заахвочвання дабрадзейнасці, якое сочыць за выкананнем рэлігійных нормаў у Афганістане пры ўладзе талібаў, забараніла гульню ў шахматы. Пра гэта паведамляе выданне Khaama Press.

Забарону шахмат пацвердзіла і Міністэрства спорту краіны. Паводле слоў чыноўнікаў, шахматы застануцца пад забаронай да таго часу, пакуль не будуць знойдзены належныя адказы на рэлігійныя пытанні. Пры гэтым Міністэрства заахвочвання дабрадзейнасці ўжо распусціла Афганскую шахматную федэрацыю і назвала гульню «харам». Гэта значыць, што яна не адпавядае ісламскаму праву.

Як піша Khaama Press, незадоўга да абвяшчэння забароны некалькі спартоўцаў і аматараў шахмат звярнуліся па фінансавую падтрымку да Міністэрства спорту, але атрымалі адмову. Да прыходу да ўлады Талібаў шахматы карысталіся ў краіне значнай папулярнасцю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула