БЕЛ Ł РУС

«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі БСДП «Грамада»

12.05.2025 / 10:56

Nashaniva.com

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада) Адпаведнае рашэнне было прынятае МУС 7 мая.

У пералік уключаны асабістыя і партыйныя акаўнты і рэсурсы ў месенджарах і сацыяльных сетках, а таксама «лагатып у выглядзе схематызаванага малюнка ружы чырвонага колеру на белым фоне».

Паводле ведамства, дачыненне да партыі маюць Ігар Барысаў, Ігар Маслоўскі, Ганна Канюс.

У 2023 годзе Мінюст адмовіў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) ў рэгістрацыі, а пазней падаў пазоў у суд аб яе ліквідацыі. Партыя была ліквідаваная, як і большасць іншых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула