БЕЛ Ł РУС

Замаразкі, парывісты вецер і +11..+13°С, як у пачатку красавіка

12.05.2025 / 11:29

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на сярэдзіну апошняга месяца вясны

У аўторак — халодна. Уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі, збольшага дождж.

Вецер паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты. Ноччу +1..+5°С, месцамі па краіне чакаюцца замаразкі 0..-4°С; максімальная тэмпература паветра днём +11..+17°С. 

У сераду, 14 мая, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах па захадзе Беларусі — моцныя дажджы і навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, днём месцамі парывісты, пры навальніцах моцны парывісты. Ноччу +1..+6°С, на глебе месцамі замаразкі 0..-2°С, максімальная днём +11..+18°С.

15 мая надвор'е ў Беларусі прадоўжаць вызначаць атмасферныя франты. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовыя дажджы, ноччу месцамі чакаюцца моцныя дажджы. Ноччу складзе ад +1°С па паўночным захадзе да +9°С па паўднёвым усходзе краіны, днём +7..+13°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах Беларусі да +15°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула