Гадавая інфляцыя ў красавіку склала 6,5%
Па выніках красавіка гадавая інфляцыя ў Беларусі склала 6,5%. Гэта вынікае з даных Белстата.
Інфляцыя працягвае расці з пачатку года. Па выніках студзеня яе ацэньвалі ў 5,2%, у лютым яна была на ўзроўні 5,6%, а ў сакавіку — 5,9%.
У красавіку 2025 года ў параўнанні з красавіком 2024 года найбольш падаражэлі харчовыя тавары — на 8,3%, паслугі дадалі 7%. Нехарчовыя тавары падаражэлі за год на 3,6%.
У параўнанні з сакавіком 2025 года ў красавіку найбольш падаражэлі зноў жа харчовыя тавары — на 1,4%. Пры гэтым паслугі падаражэлі, як і месяц таму, на 0,5%, а нехарчовыя тавары — на 0,7%.