БЕЛ Ł РУС

Андрусь Горват выдаў новую кнігу

12.05.2025 / 13:33

Nashaniva.com

Ён напісаў кнігу «Дом» пра адноўлены палац у Нароўлі.

«Я напісаў кнігу пра нараўлянскі палац. Яна называецца «Дом». Кніга пісалася ў розныя гады, пачынаючы з 2021-га. Некалькі разоў я перарываў працу над ёй, думаючы, што яшчэ не гатовы расказаць гэту гісторыю — сваю і дома. Ці проста не хацеў ставіць кропку. А потым паставіў. «Дом» — гэта не толькі тэкст, але і прыгожая рэч. Я стараўся зрабіць такую кнігу, якую хацелася б захоўваць», — напісаў Андрусь Горват у фэйсбуку.

Ён кажа, што прэзентацыі, творчых сустрэч і інтэрв’ю не будзе. Аднак на наступным тыдні правязе кнігу ў Вільню, Беласток, Варшаву, Гданьск і Познань.

«Уся інфармацыя пра кнігу (і ўрывак з яе) ёсць на сайце. Гэта адзінае месца, дзе можна набыць «Дом». Як гэта зрабіць з Беларусі, пакуль што я не маю адказу. Але адказ будзе», — дадаў ён.

Андрусь Горват — беларускі пісьменнік, аўтар кніг «Радзіва «Прудок» і «Прэм'ера».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула