БЕЛ Ł РУС

Спыненне агню сёння або новыя санкцыі. Германія паставіла Пуціну ультыматум

12.05.2025 / 14:15

Nashaniva.com

Урад Германіі ў каардынацыі з еўрапейскімі партнёрамі падрыхтуе новыя санкцыі, калі спыненне агню не будзе дасягнута сёння, заявіў яго афіцыйны прадстаўнік Штэфан Карнеліус на брыфінгу ў Берліне, піша Bild.

«Час пайшоў, у нас засталося 12 гадзін да канца дня», — сказаў ён.

Вядучыя еўрапейскія дзяржавы лічаць, што цяпер адказнасць за прасоўванне да міру ва Украіне ляжыць на Расіі.

«Германія чакае ад Расіі неадкладнага перамір’я, а затым гатоўнасці да перамоў. Украіна да гэтага гатовая. Цяпер усё зразумела: Расія павінна зрабіць крок насустрач», — заявіў міністр замежных спраў ФРГ Ёган Вадэфуль.

Раней прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон таксама папярэдзіў пра «маштабныя» санкцыі з боку Еўропы і ЗША ў выпадку адмовы Расіі ад перамір’я, а канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц дадаў да гэтага, што будзе працягнутая маштабная ваенная дапамога Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула