Непадалёк ад цэнтра Мінска з'явіцца новы квартал
Будаўніцтва мінімалістычных будынкаў, якія ў народзе ўжо празвалі «крышталамі», ідзе ў новым сталічным ЖК «Андрэеўскі», што размесціцца паміж вуліцамі Захарава і Пуліхава, піша Tochka.by.
Фота: Мінскбуд
У «Мінскбудзе» 12 мая адрапартавалі пра ход работ. Судзячы па фота, ужо вымалёўваюцца адразу два дамы. Першы будынак пераадолеў адзнаку 41 м. Гатовыя 14 паверхаў з 18. Ідуць мураваныя працы паралельна з мантажом. Цяпер там працуюць тынкоўшчыкі. У другім доме перакрылі 10-ы паверх з 17.
«На аб’екце заўважаны фуры з будаўнічымі матэрыяламі: падрадчык рыхтуецца да мураваных працаў на доме №2», — кажуць у «Мінскбудзе». ЖК «Андрэеўскі» стане закрытай ад машын тэрыторыяй. Там можна будзе займацца рознымі актыўнасцямі і добра праводзіць час з суседзямі.
Дамы выканаюць у агульнай мінімалістычнай стылістыцы, але кожны з іх будзе мець свой вобраз і характар.
У першым доме «двушку» можна набыць за Br6800 за 1 м². Квадратны метр у «тройцы» трохі танней — ёсць варыянты па Br6600.
Праект будынка