БЕЛ Ł РУС

У Смалявіцкім раёне дзіця выпала з пятага паверха

12.05.2025 / 15:15

Nashaniva.com

Дактары змагаюцца за яго жыццё.

Фота: СК

10 мая ў вёсцы Зарэчча пяцігадовы хлопчык выпаў з акна кватэры, што знаходзіцца на пятым паверсе. Дзіця з цяжкімі траўмамі дастаўлена ў бальніцу, дзе дактары змагаюцца за ягонае жыцц, паведамляе Следчы камітэт.

Следчыя ўстанавілі, што ў той дзень хлопчык знаходзіўся пад наглядам бабулі. Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына адлучылася з дому на некалькі хвілін, пакінуўшы ўнука аднаго ў кватэры.

Вядома, што бацькі дзіцяці не займаюцца яго выхаваннем і злоўжываюць спіртнымі напоямі. З трохмесячнага ўзросту за хлопчыкам даглядае бабуля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула