БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: З Расіяй нельга размаўляць ультыматумамі

12.05.2025 / 15:36

Nashaniva.com

Прэс-сакратар Пуціна пракаментаваў ультыматум Германіі аб неабходнасці да апоўначы заключыць перамір'е.

Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Дзмітрый Пяскоў заявіў, што для Расіі непрымальная «мова ультыматумаў».

«З Расіяй нельга размаўляць такой мовай», — сказаў ён у адказ на заяву прадстаўніка Германіі пра тое, што ў Пуціна ёсць 12 гадзін, каб заключыць перамір’е.

Пяскоў дадаў, што Пуцін «ясна і адназначна» абазначыў пазіцыю аднаўлення перамоваў з Украінай без папярэдніх умоваў.

Урад Германіі ў каардынацыі з еўрапейскімі партнёрамі падрыхтуе новыя санкцыі, калі спыненне агню не будзе дасягнута сёння, заявіў яго афіцыйны прадстаўнік Штэфан Карнеліус на брыфінгу ў Берліне.

«Час пайшоў, у нас засталося 12 гадзін да канца дня», — сказаў Штэфан Карнеліус.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула