БЕЛ Ł РУС

Беларусь экстрадавала ў Расію ўдзельніка злачыннай банды «Іфы-Казлова»

12.05.2025 / 15:43

Nashaniva.com

Беларусь экстрадавала ў Расію ўдзельніка расійскай злачыннай банды «Іфы-Казлова». Падрабязнасці паведамілі ў прэс-службе Генеральнай пракуратуры.

Фота ілюстрацыйнае

У паведамленні сказана, што Генпракуратура Беларусі задаволіла запыт Генпракуратуры Расіі, звязаны з выдачай для прыцягнення да крымінальнай адказнасці аднаго з удзельнікаў групоўкі «Іфы-Казлова».

Адзначаецца, што асобе, якая падлягае выдачы, у Расіі інкрымінавана здзяйсненне цяжкіх злачынстваў: бандытызм, забойства, захоп закладнікаў, удзел у злачыннай арганізацыі.

У Генеральнай пракуратуры адзначылі, што крымінальная групоўка была створана ў 1995 годзе ў расійскай Варкуце. Яна дзейнічала да 1 сакавіка 2012 года.

Фігурант з 2012 года быў у вышуку, у тым ліку міжнародным. Ён хаваўся ад сілавікоў, аднак у студзені 2025 года быў затрыманы на тэрыторыі Беларусі.

«Па даручэнні Генеральнай пракуратуры адзначаная асоба перададзеная Дэпартаментам выканання пакаранняў МУС канвою расійскага боку», — адзначылі ў прэс-службе. 

Чытайце таксама:

Затрыманыя ўдзельнікі схемы «Алё, мама!», у тым ліку непаўналетні

Жанчыну ў ЗША, што знікла 62 гады таму, знайшлі жывой

Падлетак з Пухавічаў стварыў злачынную групу і вымагаў грошы

Каментары да артыкула