БЕЛ Ł РУС

Літоўская кампанія SBA цалкам пакінула Беларусь. Гэта было няпроста

12.05.2025 / 18:49

Nashaniva.com

Літоўская прамысловая група SBA цалкам пакінула беларускі рынак, перадаўшы свой магілёўскі мэблевы завод Mebelain аднаму з беларускіх кіраўнікоў прадпрыемства. Як паведаміла кампанія 9 мая, перадача адбылася ўскосным чынам, бо з-за палітычна-эканамічнай сітуацыі іншыя спосабы выхаду з Беларусі былі немагчымыя, піша Reform.news.

Фота: sba.lt

У SBA растлумачылі, што рашэнне пайсці з беларускага рынку было прынята яшчэ ў пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны — больш за тры гады таму. Тады кампанія спыніла масавую вытворчасць на заводзе ў Магілёве і пачала паступова згортваць сваю дзейнасць у краіне, якая падтрымлівае расійскую агрэсію.

Прадстаўнікі SBA адзначылі, што ў Беларусі былі ўведзеныя жорсткія абмежаванні на продаж актываў заходніх кампаній, што значна ўскладніла здзелку і адбіла жаданне ў многіх патэнцыйных пакупнікоў.

Завод Mebelain пачаў працу ў 2015 годзе, у яго было ўкладзена каля 47 мільёнаў еўра. Аднак пасля спынення дзейнасці ў 2022 годзе кампанія была вымушаная спісаць усе інвестыцыі як страты.

SBA з’яўляецца адной з найбуйнейшых прыватных прамысловых груп у Літве. У яе склад уваходзяць пяць мэблевых фабрык у краіне, кампанія SBA Home і лагістычны цэнтр Innovo logistika.

Чытайце таксама:

Аўстрыйскі дрэваапрацоўчы холдынг Kronospan пазбавіўся ад свайго бізнэсу ў Беларусі

Кампанію ў Мінску закрывае яшчэ адзін вядомы мабільны распрацоўшчык

Беларусь пакінуў буйны нямецкі інвестар Carl Zeiss

Каментары да артыкула