БЕЛ Ł РУС

Рубіа правёў перамовы з кіраўнікамі МЗС Украіны, Брытаніі і ЕС

13.05.2025 / 6:58

Nashaniva.com

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа правёў перамовы з міністрамі замежных спраў Украіны, Брытаніі, краін ЕС і кіраўніцай еўрапейскай дыпламатыі Каяй Калас, піша Бі-бі-сі.

Марка Рубіа ў эфіры NBC News. Скрыншот відэа

У перамовах пра мірнае ўрэгуляванне ва Украіне ўдзельнічалі кіраўнікі МЗС Францыі, Германіі, Польшчы і Брытаніі, а таксама міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.

«Лідары абмеркавалі далейшыя дзеянні па спыненні агню і шляхі да міру ва Украіне», — гаворыцца ў паведамленні.

У панядзелак па выніках сустрэчы ў Лондане кіраўнікі МЗС Брытаніі і краін ЕС заявілі, што вітаюць мірныя намаганні пад кіраўніцтвам ЗША і перспектыву далейшых перамоваў на гэтым тыдні.

«Расія дагэтуль не паказала сур'ёзнай зацікаўленасці дасягнуць прагрэсу. Яна павінна зрабіць гэта без прамаруджвання. Мы далучаемся да Украіны і патрабуем неадкладнага, поўнага і безумоўнага спынення агню на 30 дзён, каб стварыць прастору для перамоваў пра справядлівы, усеабдымны і доўгатэрміновы мір», — гаварылася ў сумеснай заяве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула