БЕЛ Ł РУС

ICAO прызнала адказнасць Расіі за збіванне рэйса MH17

13.05.2025 / 7:45

Nashaniva.com

Рада міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) вырашыла, што збіваннем самалёта МН17 у ліпені 2014 года Расія парушыла Канвенцыю аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на МЗС Нідэрландаў.

МН17

Спрэчку супраць Расіі ў ICAO ініцыіравалі Нідэрланды і Аўстралія ў сакавіку 2022 года. 12 мая гэтага года Рада міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі вызначыла, што адказнасць за збіванне рэйса МН17 ляжыць на Расіі.

Наступным крокам павінна стаць вызначэнне формы кампенсацыі з боку Расіі. Спачатку ІКАО павінна абавязаць краіну пачаць перамовы з Нідэрландамі і Аўстраліяй і садзейнічаць гэтаму працэсу.

Масква яшчэ летам 2024 года заявіла аб аднабаковым спыненні ўдзелу ў спрэчцы ў міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі.

У лютым 2025 года сваякі ахвяр трагедыі, у якой загінулі 298 чалавек, патрабавалі прызнання Расіяй адказнасці як частку мірнай дамовы з Украінай.

Акруговы суд Гаагі 17 лістапада 2022 года завочна прысудзіў да пажыццёвага зняволення Ігара Гіркіна, Сяргея Дубінскага і Леаніда Харчанку за іх ролю ў збіванні малайзійскага лайнера MH17 над Данбасам і даручыў забяспечыць іх арышт.

Суд пастанавіў, што яны павінны выплаціць сваякам загінулых больш за 16 млн еўра кампенсацый. Расія адмовілася выдаць трох датычных да збівання самалёта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула