БЕЛ Ł РУС

Серыял па матывах гісторыі «Чалавека-павука» выйдзе ў 2026 годзе. Галоўную ролю сыграе Нікалас Кэйдж

13.05.2025 / 9:25

Nashaniva.com

«Павук нуар» распавядае пра прыватнага дэтэктыва ў Нью-Ёрку 1930-х гадоў, піша Variety.

Скрыншот з тызера «Павук нуар»

Амерыканскага дэтэктыва, які страціў надзею на лепшае, сыграе Нікалас Кэйдж.

Па сюжэце расследвальнік вымушаны ўзгадаць сваё мінулае — як адзінага супергероя ў горадзе.

У 2026 годзе серыял можна будзе паглядзець як цалкам у чорна-белай версіі, так і ў каляровай. Здымала кіно кампанія Sony Pictures для MGM+ і Prime Video.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула