У Брэсцкай вобласці пачаўся збор з вайскоўцамі запасу
З 13 мая ў Брэсцкай вобласці стартуе планавы вучэбны збор з ваеннаабавязанымі, прызначанымі для камплектавання тэрытарыяльных войскаў Брэсцкага раёна, паведамляе Мінабароны.
Ілюстрацыйнае фота Мінабароны
Падчас збору адбудзецца прыём ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў, іх усебаковае забеспячэнне і падрыхтоўка да выканання задач тэрытарыяльнай абароны. Каманднаму складу тэрытарыяльных войскаў трэба будзе аднавіць навыкі ў кіраванні падначаленымі.
Асноўная ўвага будзе скіравана на «адпрацоўку задач тэрытарыяльнай абароны ўзмоцненымі падраздзяленнямі тэрытарыяльных войскаў сумесна з ваеннымі часткамі Узброеных сіл, у тым ліку з прымяненнем сродкаў актыўнага і пасіўнага супрацьдзеяння беспілотным лятальным апаратам».