БЕЛ Ł РУС

У Расіі маладая мама падпаліла пяць машын Расгвардыі

13.05.2025 / 10:29

Nashaniva.com

Ад’язджаючы з месца, 27-гадовая настаўніца з расійскай Калугі наехала на пешахода, выйшла з машыны і збіла яго, пішуць Mash і Baza.

Фота падазраванай: Baza

Здарэнне адбылося ноччу на 13 мая. На тэрыторыі аднаго з аддзелаў Расгвардыі заўважылі агонь ад пяці аўтамабіляў: чатырох «Лад Гранты» і аднаго ВАЗ-2114.

Наступствы падпалу. Фота: Baza

Па версіі следства, машыны падпаліла 27-гадовая Ірына К. Ад'язджаючы з месца, яна наехала пешахода. Пасля ДТЗ расіянка выйшла з машыны і збіла пацярпелага. Сілавікі лічаць, што зрабіла яна гэта па ўказанні «ўкраінскіх махляроў».

Дзяўчыну затрымалі расійскія спецслужбы. Па інфармацыі Mash, у расіянкі ёсць дзіця. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула