БЕЛ Ł РУС

Літоўскі прарасійскі палітык наведаў Мінск і заявіў, што ў Літве «няма легітымнага прэзідэнта»

13.05.2025 / 11:6

Nashaniva.com

Былы кандыдат у прэзідэнты Літвы Эдуардас Вайткус 12 мая сустрэўся з кіраўніком партыі «Белая Русь» у Мінску. Публікацыю пра гэта на «СБ. Беларусь сегодня» заўважыў Reform.

Эдуардас Вайткус са старшынёй партыі «Белая Русь» Алегам Раманавым. Фота Аляксандра Кушнера / sb.by

У Мінску Вайткус заявіў, што ў Літве «няма легітымнага прэзідэнта». Дзеючы прэзідэнт краіны, Гітанас Наўседа, на думку Вайткуса, быў абраны нелегітымна.

Ён лічыць, што Літва ідзе «шляхам знішчэння літоўцаў і літоўскай дзяржаўнасці».

Эдурдас Вайткус удзельнічаў і ў парламенцкіх, і ў прэзідэнцкіх выбарах 2024 года ў Літве. Ён узначаліў спіс Літоўскай народнай партыі на парламенцкіх выбарах, але партыя не пераадолела выбарчага бар'ера.

Кандыдатам у прэзідэнты Літвы палітык атрымаў значную падтрымку ў такіх рэгіёнах Літвы, як Салечнікі і Вісагінас, дзе яго перадвыбарчыя матэрыялы распаўсюджваліся на рускай мове. Яго агульны вынік — 7,31%.

Цяпер Вайткус працягвае сваю палітычную дзейнасць, спрабуючы стварыць партыю «Новая палітычная сіла».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула