Зяленскі ў Стамбуле не будзе сустракацца ні з кім з прадстаўнікоў Расіі, акрамя Пуціна
Зяленскі ў Стамбуле не будзе сустракацца ні з кім з прадстаўнікоў Расіі, акрамя Пуціна. Пра гэта заявіў у эфіры The Breakfast Show дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.
Фота: Pier Marco Tacca / Getty Images
На пытанне, ці магчымая сустрэча Зяленскага з іншымі прадстаўнікамі Расіі, напрыклад, з памочнікам Пуціна Уладзімірам Мядзінскім, Падаляк адказаў: «Не, канечне».
«Прыняць рашэнне аб працягненні або прыпыненні вайны можа толькі Пуцін», — сказаў Падаляк.
На яго думку, любыя сустрэчы ў іншым фармаце бессэнсоўныя і прывядуць толькі да зацягвання часу.