БЕЛ Ł РУС

У Лондане падпалілі дом прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Кіра Стармера

13.05.2025 / 12:4

Nashaniva.com

Паліцыя ўжо затрымала падазраванага — 21-гадовага хлопца, піша BBC.

Расследаванне падпалу будынкаў Стармера. Фота: Leon Neal / Getty Images

Падпалы адбыліся ў двух будынках, звязаных з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам: у лонданскіх раёнах Кэнтіш-Таўн і Ізлінгтан.

Таксама ў межах расследавання праваахоўнікі высвятляюць дэталі аб узгаранні аўтамабіля, якое адбылося 8 траўня на той самай вуліцы, дзе размешчаны дом прэм'ера. Справай займаецца антытэрарыстычная паліцыя, якая высвятляе, ці звязаныя гэтыя пажары паміж сабой.

Афіцыйная рэзідэнцыя прэм'ер-міністра размешчана на Даўнінг-стрыт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула