Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках
Заказ на 3078 рублёў 20 капеек жанчына аформіла, каб выбраць мадэль, якая найбольш будзе ёй пасаваць.
Ілюстрацыйны здымак. Скрыншот: Купальнік Zella / wildberries.by
Пра свой выбар з 34 купальнікаў яна напісала ў твітары.
Пад жартаўлівым пастом «спрабуем выбраць сабе купальнік» людзі пачалі пісаць, што жанчына пераўтварае дзяжурствы супрацоўнікаў Wildberries у пекла.
Скрыншот: classique_bitch / X
«Вы дрэнны чалавек, які робіць усім горш», «можа, варта схадзіць у краму і памераць?», «потым гэтыя купальнікі прыйдуць да кагосьці скомканыя і ў выдзяленнях», «супрацоўніка ПВТ (пункт выдачы тавараў) шкада» — кажуць карыстальнікі.
Публікацыя беларускі назбірала 1,6 мільёна праглядаў, 124 каментарыя і 221 адказ.
Сама жанчына напісала, што не пераймаецца праз меркаванне людзей у інтэрнэце, але закрые каментарыі пад пастом.
«Мае дзеянні цалкам апраўданы як з пункту гледжання закона, так і з маральна-этычнага боку», — падсумавала яна.
Скрыншот: classique_bitch / X