БЕЛ Ł РУС

Журы Прэміі Арсенневай абвясціла тройку найлепшых паэтычных кніг

13.05.2025 / 12:55

Nashaniva.com

Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якой ганаруюцца найлепшыя паэтычныя кнігі на беларускай, абвясціла кароткі спіс, які традыцыйна складаецца з трох пазіцый. У гэтым годзе ў доўгі спіс увайшло 10 кніг паэзіі, паведамляе bellit.info.

Тройка паэтычных кніг, якія сёлета журы палічыла найлепшымі:

«Момант цішыні» — Надзея Амельчанка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтарства не абвяшчаюцца публічна);

«Нічога нястрашнага» — Сяргей Прылуцкі (выдавецтва hochroth Minsk);

«Дзікае паляваньне караля Стаха: Вершы да опэры» — Андрэй Хадановіч (выдавецтва Gutenberg Publisher).

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў пройдзе 24 траўня ў Варшаве. Сустрэча пройдзе ў форме паэтычнага пікніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула