БЕЛ Ł РУС

У Пецярбургу на 84-гадовую блакадніцу склалі чарговы пратакол за «дыскрэдытацыю» арміі

13.05.2025 / 13:54

Nashaniva.com

На блакадніцу Людмілу Васільеву склалі новы пратакол за «дыскрэдытацыю» арміі. Суд прыняў яго да разгляду, пасяджэнне прызначылі на 23 мая.

Людміла Васільева. Фота: Бумага

Раней Людміла Васільева паведаміла выданню «Бумага», што ёй прыходзіла позва ў пастарунак паліцыі № 28. Яе выклікалі для складання пратаколу паводле артыкула аб «дыскрэдытацыі» Узброеных сіл РФ (арт. 20.3.3 КаАП). Паводле слоў Васільевай, гэта звязана з адзіночным пікетам каля Гасціннага двара 24 лютага 2025 года.

На блакадніцу ўжо складалі аналагічны пратакол у пачатку красавіка. Аднак Куйбышаўскі суд не прыняў яго да разгляду і вярнуў у паліцыю з-за дапушчаных памылак.

Людміле Васільевай 84 гады. Яна неаднаразова ўдзельнічала ў пратэсных акцыях, а ў 2024 годзе спрабавала зарэгістравацца кандыдаткай у губернатары Пецярбурга. У чарговую гадавіну пачатку вайны каля гадзіны прастаяла з плакатам каля Гасціннага двара. Паліцэйскія не сталі затрымліваць блакадніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула