БЕЛ Ł РУС

Пад Растовам з палігона збеглі 10 зэкаў, якія завербаваліся на вайну

13.05.2025 / 14:39

Nashaniva.com

Яны сядзелі за забойствы, згвалтаванні і рабаванні.

Падраздзяленне былых зэкаў «Шторм». Ілюстратыўнае фота

З вайсковага палігона пад Растовам уцяклі дзесяць былых зняволеных, якія завербаваліся на вайну ва Украіне.

Уцёкі адбыліся ў ноч на 9 мая, пiша рэгіянальнае выданне 161.ru.

«Раніцай не прыйшлі ў частку на выдачу адзення. Зброі пры іх не было. Усе дзесяць — зняволеныя», — паведаміла крыніца партала ў сілавых структурах.

Чатырох уцекачоў удалося затрымаць адразу — на выездзе з Растоўскай вобласці. Астатніх шукае вайсковая паліцыя.

Пакаранне ўцекачы адбывалі за забойства, рабаванні, незаконны збыты наркотыкаў, згвалтаванне і пабоі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула