БЕЛ Ł РУС

Прысутнасць Трампа на перамовах у Стамбуле залежыць ад таго, ці прыедзе Пуцін

13.05.2025 / 15:47

Nashaniva.com

Удзел Дональда Трампа ў перамовах паміж Расіяй і Украінай 15 мая застаецца адкрытым пытаннем.

Фота: Christopher Furlong / Getty Images

 У значнай ступені гэта будзе залежаць ад таго, ці прыме ўдзел у перамовах Уладзімір Пуцін. «Зараз усё вельмі дынамічна. Ніхто не ведае, як будзе выглядаць чацвер», — заявіла крыніца CNN.

Выданне пацвярджае інфармацыю Reuters пра тое, што спецыяльныя пасланцы Дональда Трампа Стыў Уіткоф і Кіт Келог будуць прысутнічаць на сустрэчы, але толькі ў якасці назіральнікаў.

Чытайце таксама:

Пуцін не паляціць у Стамбул у сераду

Трамп прыляцеў у Саудаўскую Аравію

Трамп дапусціў, што можа прыехаць у Турцыю, дзе Зяленскі будзе чакаць Пуціна

Каментары да артыкула