БЕЛ Ł РУС

Тры беларускія дызайнеркі паказалі калекцыі на прэстыжным паказе ў Брусэлі ФОТЫ

13.05.2025 / 16:51

Nashaniva.com

У Брусэлі адбыўся модны паказ East Bound, у якім узялі ўдзел і беларускія дызайнеркі: KANVA, Таша Кацуба і Кацярына Несцяровіч. Менавіта яны былі адказныя за рэпрэзентацыю беларускай моды на прэстыжнай еўрапейскай пляцоўцы.

Дызайнеркі KANVA, Таша Кацуба і Кацярына Несцяровіч

Мерапрыемства East Bound, прымеркаванае да старшынства Польшчы ў Радзе ЕС, сабрала шматлікіх прадстаўнікоў еўрапейскага свету моды, бізнэсу і культуры. Разам з польскімі і ўкраінскімі дызайнеркамі беларускі прадстаўлялі там усходнееўрапейскі погляд на стыль.

У межах шоу гледачы пабачылі аксесуары, створаныя Настассяй Васючэнка (Kanva), у тым ліку фірмовыя павукі і саламяныя аксесуары.

Скрыншот: інстаграм: @kanva_kasciume

Адзін з аксесуараў — карона — міксаваўся з вытанчаным адзеннем у стылі вінтаж, пашытым Кацярынай Несцяровіч (Froufrouandloukoum).

Фота: тэлеграм-канал «Гарпій базар»

Калекцыя Кацярыны Несцяровіч, брэнд Froufrouandloukoum. Фота: gov.pl

Творчасць Кацярыны сёння, сярод іншага — форма пратэсту супраць сусветных падзей, панаванне прыгажосці над жахлівай рэальнасцю.

Таксама на мадэлях можна было пабачыць элегантныя галаўныя ўборы, створаныя яшчэ адной беларускай майстрыцай — Валянцінай Плыткевіч (брэнд ValiumHats).

Фота: тэлеграм-канал «Гарпій базар»

На подыуме былі прэзентаваныя і працы-выказванні мадэльеркі з Палесся Ташы Кацубы. Дызайнерка працуе на стыку моды і мастацтва. Яе калекцыя таксама стала каментаром на бягучыя падзеі ва Усходняй Еўропе.

Фота: тэлеграм-канал «Гарпій базар»

Чытайце таксама:

Ідэя на падарунак — падборка стылёвых аксесуараў з беларускім каларытам

Топ небанальных падарункаў на любую нагоду ад беларускіх майстроў

Як камбінаваць рэчы з нацыянальнымі матывамі з сучаснымі? Ідэі ад модных беларусак і беларусаў

Каментары да артыкула