БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадаецца кватэра, якая выглядае як музей савецкага жылля

13.05.2025 / 19:25

Nashaniva.com

На адной з пляцовак па гандлі нерухомасцю выклалі аб'яву аб продажы кватэры, якая выглядае як музей савецкага жылля. Дом, у якім прадаецца кватэра, пабудаваны ў 1990 годзе, так што фактычна гэта савецкая кватэра і ёсць, піша Blizko.by.

Кватэра знаходзіцца на трэцім паверсе 9-павярховага цаглянага дома па вуліцы Маякоўскага, 154.

Агульная плошча трохпакаёвай кватэры складае 66,55 квадратнага метра, жылая — 38,2 кв. м., кухня — 8,5 кв. м., санвузел асобны.

У кватэры выкарыстаныя інтэр'ерныя рашэнні, якія былі папулярныя ў савецкія гады. Вялікая модульная шафа з буфетам, якую называлі «сценка» або «секцыя», — ёсць. Дываны на падлозе і на сценах — ёсць. Шматлікія стэлажы і палічкі (у тым ліку падобныя да самаробных) — ёсць. Кухня, прыбіральня і ванны пакой капітальна не абнаўляліся і таксама выглядаюць у познесавецкім стылі.

 

 

Хоць можна заўважыць і сляды рамонту з абнаўленнямі. Напрыклад, у адным пакоі замест роднага паркета выкладзены ламінат. Таксама бачна, што замененыя батарэі ацяплення.

Кватэра прадаецца за 285 тысяч рублёў, ці 95 тысяч даляраў. У пераліку выходзіць, што адзін квадратны метр каштуе 1 427 даляраў.

Чытайце таксама:

Сіціхаусы, клубныя дамы, жыццё ў стылі хюге: у Тарасаве пад Мінскам пачынаюцца продажы кватэр у новым комплексе

«А трэцяй ночы прачынаемся ад стуку ў столь». Мінчане купілі кватэру і ўжо 12 гадоў ваююць з суседам

У Мінску прадаюць нестандартную 3-узроўневую кватэру. Цана можа прыемна здзівіць

Каментары да артыкула