БЕЛ Ł РУС

«15 гадоў — гэта ўжо жанчына, у яе ўсё было». Фігурыст Авярбух расказаў пра знаёмства са сваёй маладой жонкай

13.05.2025 / 20:51

Nashaniva.com

51-гадовы расійскі фігурыст Ілля Авербух у інтэрв'ю ютуб-каналу «Осторожно: Собчак» расказаў пра свой шлюб з актрысай Лізай Арзамасавай, якая на 22 гады маладзейшая за яго.

Ілля Авярбух і Лізавета Арзамасава ў 2013 годзе

«15 гадоў — гэта ўжо не дзіця, гэта ўжо жанчына. У яе ўсё было», — адказаў Авярбух на пытанне Ксеніі Сабчак адносна колішняга знаёмства з Арзамасавай на праекце «Ледніковы перыяд».

«Ліза прыйшла абсалютна юная, трапяткая — яна, увогуле, і захавала гэтае ўнутранае трапятанне. Але сказаць, што было нейкае каханне з першага погляду — [не]. Чароўная дзяўчынка, выдатная, светлая, паветраная. Ну вось і ўсё», — дадаў Авярбух.

Чытайце таксама:

Каханне і мужчыны: усё хутка. Каханне і жанчыны: усё ўдумліва

Z-палітолаг Лазуткін кінуў Z-журналістку Шыбкоўскую

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка, дзе ён старэйшы на 31 год? Аказваецца, ён быў святаром, а яна вучылася на рэгентку

Каментары да артыкула