БЕЛ Ł РУС

У Беларусі плануюць увесці аплатны водпуск для бацькі пры нараджэнні дзіцяці

14.05.2025 / 11:29

Nashaniva.com

У дэкрэт і цяпер можа выходзіць як маці, так і бацька, аднак чыноўнікі разглядаюць дадатковы варыянт заахвочваць мужчын.

З 2020 года ў Працоўным кодэксе Беларусі з'явіўся новы від сацыяльнага адпачынку — кароткачасовы адпачынак для бацькі пры нараджэнні дзіцяці. Яго можна ўзяць у першыя шэсць месяцаў з дня нараджэння дзіця. Яго аплачваюць па жаданні наймальніка.

Міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка расказала БелТА, што запатрабаванасць водпуску сярод мужчын, якія маюць на яго права, значна вышэйшая ў арганізацыях, дзе адпачынак аплачваецца.

«Цяпер, працуючы над зменамі ў Працоўным кодэксе, мы абмяркоўваем з наймальнікамі прапанову ўсталяваць аплатны адпачынак для бацькоў на парытэтнай аснове — за кошт наймальніка і сродкаў сацыяльнага страхавання», — падкрэсліла міністр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула