БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Бразіліі ляціць у Маскву, каб падштурхнуць Пуціна да перамоваў у Стамбуле

14.05.2025 / 12:1

Nashaniva.com

Луіс Інасіу Лула да Сілва заявіў, што асабіста будзе патрабаваць ад кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна ўдзельнічаць у перамовах з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Турцыі, піша Kyiv post.

Луіс Інасіу Лула да Сілва падчас вайсковага парада ў Дзень незалежнасці ў сталіцы краіны Бразіліа. 7 верасня 2023 года. Фота: Eraldo Peres / AP

Паводле даных СМІ, да Сілва на зваротным шляху ў Бразілію пасля завяршэння рэгіянальнага форуму ў Кітаі спыніцца ў Маскве.

«Я паспрабую пагаварыць з Пуціным. Мне нічога не каштуе сказаць: «Гэй, таварыш Пуцін, едзьце ў Стамбул і дамаўляйцеся, чорт вазьмі», — сказаў Лулу да Сілва перад адлётам у Маскву.

Як вядома, перамовы, запланаваныя на 15 мая ў Стамбуле, могуць стаць першымі прамымі перамовамі паміж Кіевам і Масквой з 2022 года.

Каментары да Сілвы з’явіліся пасля таго, як міністр замежных спраў Украіны 13 траўня заклікаў Бразілію скарыстаць свой уплыў на Расію і зрабіць так, каб сустрэча паміж Пуціным і Зяленскім адбылася.

Чытайце таксама:

Абмен усіх палонных і спыненне агню. Зяленскі назваў тэмы для перамоваў з Пуціным у Стамбуле

Дэлегацыю ЗША на перамовах у Турцыі ўзначаліць Рубіа

Уіткаф і Келаг 15 мая паедуць у Турцыю для ўдзелу ў перамовах

Каментары да артыкула