БЕЛ Ł РУС

У ДТЗ у Чавускім раёне загінулі тры чалавекі

14.05.2025 / 12:12

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася раніцай 14 мая паблізу вёскі Гарбавічы на рэканструюемым участку моста. Там у лоб сутыкнуліся мінівэн Peugeot і грузавік ГАЗель.

Фота: СК

У выніку ДТЗ загінулі 3 чалавекі — кіроўца і пасажыры мінівэна. Кіроўца грузавіка і яшчэ адзін пасажыр мінівэна з траўмамі былі шпіталізаваныя.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула