БЕЛ Ł РУС

У балоце на Гомельшчыне знайшлі муміфікаваны труп. Вызначыць асобу дапамагла вельмі маленькая дэталь

14.05.2025 / 14:4

Nashaniva.com

Цела знайшлі ў снежні ў Кармянскім раёне. Чалавек, хутчэй за ўсё, скончыў жыццё самагубствам.

Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз

Муміфікаванае цела знайшлі на забалоцістым участку лесу каля вёскі Сапажкі. Усе абставіны і абстаноўка на месцы здарэння ўказвалі на самагубства, прычым адбылося яно вельмі даўно.

Цела было моцна муміфікавана, часткова ператварылася ў шкілет. Таму нават вызначыць, не кажучы ўжо пра асобу, было цяжка, расказалі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.

Дапамагла адна маленькая дэталь. Эксперт звярнуў увагу, што да пальца трупа прыліп лісток расліны. А пад лістком захаваліся папілярныя лініі, то-бок можна было ўзяць адбітак пальца.

Адбітак супаў па базах з адбіткам чалавека, які даўно знік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула