Чэмпіянат Еўропы па футзале праз Беларусь могуць перанесці ў Казахстан
Правядзенне чэмпіянату Еўропы па футзале знаходзіцца пад пагрозай пераносу праз тое, што ў фінальную частку прабілася зборная Беларусі, якую прынцыпова не хочуць у сябе бачыць гаспадары турніру, паведамляе Sports24.kz.
Зборная Беларусі па футзале
Літва і Латвія, першапачаткова абраныя ў якасці краін-гаспадынь турніру, выказалі нежаданне прымаць удзел зборнай Беларусі, якая кваліфікавалася на кантынентальнае першынство.
У сувязі з гэтым УЕФА разглядае варыянт пераносу спаборніцтва ў іншую краіну, дзе не будзе падобных абмежаванняў. У ліку патэнцыйных новых гаспадароў турніру згадваецца Казахстан, які мае неабходную інфраструктуру для правядзення міжнародных спаборніцтваў.
Рашэнне па пытанні змены месца правядзення турніру можа быць прынята ў найбліжэйшы час.
Пакуль што чэмпіянат Еўропы па футзале мае прайсці ў Рызе і Коўне з 18 студзеня па 8 лютага наступнага года.
Чытайце таксама:
УЕФА прыме рашэнне адносна ўдзелу беларусаў у чэмпіянаце Еўропы па футзале ў маі
Літва будзе дамагацца нядопуску зборнай Беларусі да ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы па футзале
Кіраўнік Латвійскай федэрацыі футбола: мы не можам арганізаваць турнір з удзелам Беларусі
Зборную Беларусі па футзале могуць не пусціць на чэмпіянат Еўропы ў Літву і Латвію