БЕЛ Ł РУС

Пад Варонежам загарэўся аўтобус МАЗ

14.05.2025 / 19:47

Nashaniva.com

Беларускі аўтобус МАЗ загарэўся пад расійскім Варонежам, у пасёлку Стрэліца. Фота і відэа аўтобуса, які гарыць, з'явіліся ў сацсетках, заўважыў Reform.news.

Фота: vk.com/podslishanostr

На кадрах відаць, як з маторнага адсека ідзе дым і выбіваецца полымя.

Паводле інфармацыі выдання voronezh1.ru, пажарныя патушылі агонь за 20 хвілін. Пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

У Расіі загарэўся чарговы аўтобус МАЗ

У Мінску загарэўся аўтобус

Аўтобус МАЗ згарэў у Пецярбургу

Каментары да артыкула