БЕЛ Ł РУС

На Івана-Франкоўшчыне і Валыні прагрымелі выбухі

15.05.2025 / 7:13

Nashaniva.com

Раніцай у чацвер у Івана-Франкоўскай вобласці і ў Луцку на Валыні падчас паветранай трывогі прагучалі выбухі, працавала сістэма супрацьпаветранай абароны Украіны, піша «Украінская праўда».

Фота: УСУ

Так мэр Івана-Франкоўска Раман Марцынкіў паведаміў пра працу ППА.

Паветраная трывога ў вобласці была абвешчана а 4:41 у сувязі з пагрозай удараў з боку расійскіх ударных беспілотнікаў.

Паводле «Суспільне. Івано-Франківськ», выбухі паўтараліся а 5:32, 5:47 і 5:52.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула