БЕЛ Ł РУС

У адным з магілёўскіх тралейбусаў з'явілася магчымасць аплаты картай адразу за некалькіх чалавек

15.05.2025 / 12:24

Nashaniva.com

На маршруце 16Д (ад Казіміраўкі да Гарадской ветстанцыі) з'явілася магчымасць аплачваць праезд з дапамогай адной карты (Белкарт, Visa або Mastercard) не толькі за сябе, але і за спадарожнікаў — да 5 чалавек, піша komkur.info.

— Гэта пакуль «абкатка», — падкрэсліваюць у тралейбусным парку. — Калі ўсё пойдзе добра, увядзем такую сістэму і на іншых маршрутах. Дакладных тэрмінаў пакуль няма — будзем назіраць.

На пытанне, ці могуць выпадкова спісацца грошы двойчы, калі, напрыклад, паднеслі картку два разы, але хацелі аплаціць толькі за сябе, у парку адказалі:

— Так проста грошы не спішуцца! Каб аплаціць праезд за другога і наступных пасажыраў, трэба выканаць шэраг дзеянняў. На экране валідатара адлюструецца інструкцыя: напрыклад, з’явіцца пытанне «Ці жадаеце працягнуць?» і г.д. Гэта падобна на тое, як мы здымаем грошы ў банкамаце. Галоўнае — адзін раз разабрацца, далей усё будзе проста.

Калі ж аплачваецца праезд толькі за сябе, ніякіх дадатковых дзеянняў не трэба: дастаткова паднесці картку да валідатара, патрымаць 1—2 секунды, пачуць гукавы сігнал і ўбачыць на экране надпіс «Аплачана».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула