4-гадовая дачка беларуса трапіла ў лік самых перспектыўных маладых блогераў ад «Форбс»
У інстаграм-блогу, які вядзе маці чатырохгадовай дзяўчынкі, — 1,1 мільён падпісчыкаў.
Ева Карпікаў. Фота: instagram.com/karpikau
Дзяўчынка пачала з'яўляцца ў сацыяльных сетках крыху больш за год таму. За гэты час яе аўдыторыя вырасла амаль у чатыры разы — з 250 000 да больш чым 1 мільёна падпісчыкаў на розных платформах, піша «Форбс».
У рэйтынг выдання Ева Карпікаў патрапіла ў катэгорыі «Новыя медыя». Мама малышкі здымае, як дзяўчынка спявае ці разважае на сур'ёзныя тэмы, напрыклад, пра каханне і прыгажосць прыроды. У блогу Ева адказвае на пытанні бацькоў — яны звычайна знаходзяцца за кадрам.
Сям'я Евы жыве ў Эміратах. Мама дзяўчынкі Анастасія выкладае вакал. Тата Астах — ураджэнец Беларусі, які з юнацтва жыве ў ААЭ — працуе ў турызме.