БЕЛ Ł РУС

Сілавікі ў Расіі затрымалі мадэратараў 57 тэлеграм-каналаў у 81 рэгіёне

15.05.2025 / 13:50

Nashaniva.com

ФСБ, МУС, Следчы камітэт і Расгвардыя падчас рэйдаў у 81 рэгіёне Расіі затрымалі 57 адміністратараў тэлеграм-каналаў і шасцярых падазраваных у падрыхтоўцы нападаў на школы. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе контразведкі ад 15 мая.

Заяўляецца, што каналы затрыманых мадэратараў распаўсюджвалі неанацысцкую і тэрарыстычную ідэалогію і вялі перапіску з «украінскімі куратарамі». Доказы гэтаму не прадстаўлены, асобы затрыманых не раскрываюцца, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода

ФСБ сцвярджае, што ў затрыманых нібыта знойдзены кампаненты для вырабу самаробных выбуховых прылад і зброя, таксама паведамляецца пра падрыхтоўку новых арыштаў падазраваных.

Пасля расійскага ўварвання ва Украіну расійскія спецслужбы рэгулярна паведамляюць пра затрыманне падазраваных у супрацоўніцтве з украінскімі спецслужбамі, нібыта завербаваных праз сацыяльныя сеткі і месенджары. Доказы сувязі з Кіевам найчасцей не прадстаўляюцца, а справы, калі яны даходзяць да суда, разглядаюцца ў закрытым рэжыме і засакрэчваюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула