БЕЛ Ł РУС

Сустрэча дэлегацый Расіі і Украіны ў Стамбуле пакуль не запланаваная

15.05.2025 / 14:13

Nashaniva.com

Уладзімір Зяленскі сёння прыбыў у Анкару для правядзення перамоваў з турэцкім лідарам Рэджэпам Эрдаганам і абмеркавання магчымых крокаў для спынення вайны. Як паведамілі ў Кіеве, пасля сустрэчы з Эрдаганам прэзідэнт Украіны прыме рашэнне аб далейшых дзеяннях.

Фота: Evgeniy Maloletka / AP

Пры гэтым крыніца CNN у МЗС Турцыі паведаміла, што афіцыйная сустрэча дэлегацый Расіі і Украіны пакуль не запланаваная. У Крамлі раней анансавалі, што перамовы пройдуць у другой палове дня.

На перамовах у Стамбуле інтарэсы Украіны могуць прадстаўляць кіраўнік СБУ Васіль Малюк, міністр абароны Рустэм Умераў і начальнік Генштаба Андрэй Гнатаў, якія ўжо прыбылі ў Турцыю.

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Уладзімірам Пуціным асабіста, аднак Расія, паводле слоў украінскага лідара, накіравала ў Стамбул «муляжную» дэлегацыю, не ўпаўнаважаную на рэальныя перамовы. Крэмль выключыў удзел Пуціна, а ў расійскую дэлегацыю ўвайшлі толькі чыноўнікі, якія ўдзельнічалі ў няўдалых перамовах у 2022 годзе.

Тым часам афіцыйны прадстаўнік прэзідэнта Турцыі паведаміў, што Эрдаган будзе патрабаваць неадкладнага спынення агню і пачатку рэальных мірных перамоваў. Паводле яго слоў, Анкара абмяркоўвае з Зяленскім «усе аспекты бягучых падзей».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула