БЕЛ Ł РУС

Каранік паабяцаў магчымасць атрымання даведак без паходу ў паліклініку

15.05.2025 / 14:42

Nashaniva.com

Укараненне цэнтралізаванай сістэмы аховы здароўя запланавана да канца 2025 года.

Віцэ-прэм’ер, былы міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік расказаў пра магчымасць атрымання даведак без звароту ў паліклініку, піша БелТА.

Паводле яго слоў, укараненне цэнтралізаванай сістэмы аховы здароўя запланавана да канца 2025 года. Ён удакладніў, што ў сувязі з гэтым з’явяцца дадатковыя электронныя сэрвісы і для пацыентаў. Напрыклад, у асабістым кабінеце пацыент зможа бачыць гісторыю зваротаў, вынікі аналізаў.

— Частку дакументаў і даведак можна будзе атрымліваць аўтаматычна, без звароту ў медыцынскую ўстанову, а таксама запісвацца на пэўныя віды абследавання без наведвання паліклінікі, — падкрэсліў Каранік.

Паводле яго слоў, цэнтральная платформа, акрамя аб’яднання існуючых медыцынскіх інфармацыйных сістэм, вызначыць таксама стратэгію развіцця на найбліжэйшы год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула