БЕЛ Ł РУС

Сямігадовая дзяўчынка трапіла пад колы міні-трактара ў Столінскім раёне

15.05.2025 / 15:11

Nashaniva.com

За рулём быў 16-гадовы падлетак.

Фота: Брэсцкая міліцыя

Здарэнне адбылося ў сераду каля 19:40 у аграгарадку Вялікае Малешава, паведамляе брэсцкая міліцыя.

Міні-трактарам кіраваў 16-гадовы падлетак, які не меў пасведчання. У прычэпе знаходзілася сямігадовая дзяўчынка.

Насупраць аднаго з дамоў дзіця ўпала на праезную частку і трапіла пад колы трактара.

Дзяўчынка атрымала траўмы, яе шпіталізавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула