БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах мужчыну абвінавацілі ў падпале аўтамабіля вайскоўца ўнутраных войскаў

15.05.2025 / 15:48

Nashaniva.com

У Баранавіцкі РАУС паскардзіўся 38-гадовы вайсковец унутраных войскаў: у двары дома нехта падпаліў ягоны аўтамабіль. Праз нейкі час затрымалі падазраванага — 40-гадовага мясцовага жыхара, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама

Скрыншот з відэа

Сцвярджаецца, што напярэдадні вайсковец, накіроўваючыся на службу, затрымаў нецвярозага кіроўцу і перадаў яго супрацоўнікам ДАІ. Гэта, маўляў, не спадабалася сябру парушальніка, які вырашыў адпомсціць: уначы прыйшоў да дома вайскоўца, абліў бензінам ягоную машыну і падпаліў.

Следчыя завялі крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці, учыненае грамадска небяспечным спосабам. Затрыманы змешчаны пад варту, яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

У Расіі маладая мама падпаліла пяць машын Расгвардыі

Абвінавачаны ў падпале IKEA ў Вільні ўкраінец прызнаў віну

Сэкс-цацкі і DHL: як Расія з дапамогай блатных разгортвала дыверсійную сетку ў Еўропе

Каментары да артыкула