БЕЛ Ł РУС

Зяленскі адпраўляе перамаўляцца з Мядзінскім дэлегацыю на чале з Умеравым

15.05.2025 / 17:19

Nashaniva.com

Украіна накіроўвае сваю дэлегацыю на перамовы з Расіяй у Стамбул. Узначаліць яе міністр абароны Рустэм Умераў, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo/Evgeniy Maloletka

Па словах Зяленскага, ён вырашыў адправіць перагаворшчыкаў у Стамбул з павагі да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

«Нягледзячы на невысокі ўзровень дэлегацыі РФ, аднак з павагай да ЗША і Эрдагана, я вырашыў адправіць у Стамбул нашу дэлегацыю, але не ўсіх», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Таксама прэзідэнт Украіны сказаў, што Расія «несур'ёзна» ставіцца да перамоў, пра што сведчыць узровень яе дэлегацыі.

Паводле яго слоў, галоўны прыярытэт для Кіева — спыненне агню:

«Украіна зацікаўленая, мы дамовіліся з Эрдаганам. Наша група і турэцкая група будуць прысутнічаць. Будзе сустрэча і з амерыканскімі партнёрамі і расейскім бокам. Мы будзем канструктыўнымі і будзем прысутнічаць у розных фарматах».

У той жа час больш прадстаўнічая ўкраінская дэлегацыя застанецца на ўсялякі выпадак ў Стамбуле і заўтра. Зяленскі па-ранейшаму гатовы да прамых перамоў непасрэдна з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Учора стала вядома, што дэлегацыю Расіі на меркаваных перамовах узначаліць памочнік прэзідэнта Уладзімір Мядзінскі.

Чытайце таксама:

У офісе Эрдагана заявілі пра неабходнасць спынення агню ва Украіне і пачатку мірных перамоваў

Пуцін дакладна не паедзе на перамовы ў Стамбул

Міністр замежных спраў Чэхіі назваў Пуціна баязліўцам

Трамп адмовіўся ад паездкі на перамовы па Украіне

Каментары да артыкула