Падчас рамонту дарогі знайшлі сейф з дакументамі ваенных часоў
Сейф з дакументамі часоў Другой сусветнай вайны быў знойдзены пры рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі каля Ваўкавыска, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ Гродзенскага аблвыканкама.
«Пры рэканструкцыі трасы Р-99 паблізу «ваўкавыскага» кольца знойдзеныя часткі разбітага грузавіка «паўтаратонка» (ГАЗ-АА)», — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак сілавікоў, у зямлі, акрамя дэталяў машыны, былі знойдзеныя боепрыпасы і сейф з дакументацыяй, у тым ліку з грыфам «сакрэтна». ДАІ таксама апублікавала фатаграфіі з правядзення работ, на якіх бачныя знаходкі.
Чытайце таксама:
У рэчыцкім парку ў гонар лётчыкаў часоў вайны паставілі цывільны самалёт 35-гадовага ўзросту
Загінулы ад выбуху ў Брэсцкім раёне падлетак прынёс боепрыпас з высахлай сажалкі — СК
У Бабруйскай крэпасці падчас рэстаўрацыі знайшлі тысячы старых патронаў