БЕЛ Ł РУС

«Вашынгтон» Аляксея Протаса вылецеў з Кубка Стэнлі

16.05.2025 / 7:3

Nashaniva.com

У пятым матчы серыі другога раўнду Кубка Стэнлі «Вашынгтон Кэпіталз» дома саступіў «Караліне Харыкейнз» — 1:3 і завяршыў выступленне ў плэй-оф НХЛ, прайграўшы «ўраганам» у серыі з лікам 1-4.

Фота: x.com/Capitals

У складзе «сталічных» 24-гадовы беларускі форвард Аляксей Протас гуляў на левым флангу ў другім звяне. Яго партнёрамі сталі П'ер-Люк Дзюбуа і Том Уілсан.

У выніку Протас правёў на лёдзе 20 хвілін 36 секунд, нанёс 2 кідкі (1 з іх міма), заблакаваў 1 кідок суперніка, здзейсніў 1 сілавы прыём, дапусціў 1 страту, зрабіў 1 перахоп і зарабіў каэфіцыент карыснасці «-2».

У плэй-оф на рахунку Аляксея 6 гульняў, 2 (1+1) балы, пры паказчыку карыснасці «-2».

«Караліна» ў паўфінале Кубка Стэнлі сустрэнецца або з «Таронта», або з «Фларыдай». 

Больш беларусаў у Кубку Стэнлі ў гэтым сезоне не засталося.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула