БЕЛ Ł РУС

Wildberries адказаў на сітуацыю з беларускай, якая заказала 34 купальнікі

16.05.2025 / 8:35

Nashaniva.com

Маркетплэйс падыход беларускі, якая атрымала за свой учынак хвалю нянавісці ў сацсетках, не падтрымлівае. Партал «Точка» звярнуўся да кампаніі па каментарый.

Ілюстрацыйнае фота: lenta.ru

«Wildberries не вітае такі падыход і заклікае кліентаў рабіць усвядомленыя пакупкі. Між тым абсалютная большасць нашых пакупнікоў асэнсавана выбіраюць, заказваюць, атрымліваюць і пачынаюць карыстацца таварам», — заявілі ў кампаніі.

Пры гэтым маркетплэйс атрымлівае скаргі ад кіраўнікоў пунктаў выдачы тавараў, паколькі нядобрасумленныя паводзіны кліентаў цягнуць за сабой выдаткі з боку партнёраў.

«Аднак важна адзначыць, што доля падобных зваротаў складае каля 0,2—0,5% ад усіх зваротаў прадаўцоў, гэта значыць такія выпадкі не носяць масавага характару», — кажа Wildberries.

На гэтым тыдні стала вядома пра сітуацыю з беларускай, што заказала сабе 34 купальнікі. Заказ на 3078 рублёў 20 капеек жанчына аформіла, каб выбраць мадэль, якая найбольш будзе ёй пасаваць. Яе паводзіны не спадабаліся карыстальнікам твітара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула