БЕЛ Ł РУС

Праект зайшоў у тупік? Што з самалётам, які хацелі выпускаць у Беларусі

16.05.2025 / 8:36

Nashaniva.com

Нягледзячы на тое, што расійскія ўлады забяспечылі неабходнае фінансаванне для распрацоўкі лёгкага самалёта «Байкал», тэрміны пачатку яго вытворчасці зноў перанеслі. А паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Расіі ў Далёкаўсходняй федэральнай акрузе Юрый Трутнеў увогуле заявіў, што гэты праект зайшоў у тупік, піша РБК.

Самалёт LMS 201 Байкал. Ілюстрацыйнае фота

Цікава, што год таму расійскія ўлады планавалі арганізаваць вытворчасць гэтага самалёта ў Беларусі. «Байкал» першапачаткова планаваўся як замена папулярным савецкім «кукурузнікам» Ан-2. Ён павінен умяшчаць да 12 чалавек, або 1500 кілаграмаў грузу і прызначаны для рэгіянальных перавозак.

Першыя ўзоры пачалі выпрабавальныя палёты амаль як планавалася — у 2024 годзе. Але, на жаль, у іх аказалася вельмі шмат недапрацовак. У асноўным — з-за неабходнасці замены імпартных рухавікоў і шэрагу іншых сістэм на айчынныя.

У выніку кошт машыны з меркаваных у 2019 годзе 120 мільёнаў расійскіх рублёў (на той момант каля $1,9 мільёна) вырас да непад’ёмных 455 мільёнаў рублёў (больш за $5,6 мільёна паводле бягучага курсу).

А рухавік, вінты і шэраг іншых сістэм Мінпрамгандлю Расіі яшчэ плануе дапрацоўваць да 2026 года. Гэтым зоймецца Уральскі завод грамадзянскай авіяцыі, які выйграў тэндар на 10,4 мільярда расійскіх рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула